-

Браслаўская ЦРБ далучылася да маштабнага праекта «Кожная пятница – роднае, сваё!».

  • 30 янв, 2026

Праект ініцыявала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Акцыя пашырыла свае гарызонты і закранула папулярызацыю не толькі беларускіх тавараў, але і культурнай спадчыны краіны.

 

Прафсаюзны актыў Браслаўскай ЦРБ арганізаваў для работнікаў установы знаёмства з традыцыйным беларускім рамяством – стварэннем дываноў у тэхніцы “маляванка”. Дарэчы, мастацтвам маляванкі займаецца работнік неўралагічнага аддзялення бальніцы Юлія Шакель, якая з’яўляецца сучасным носьбітам гэтага рамяства.

Юлія Мікалаеўна расказала аб гісторыі бытавання маляванак на Беларусі, аб сваім шляху вывучэння рамяства, пазнаёміла са сваімі работамі, правяла майстар-клас для жадаючых стварыць маляванку сваімім рукамі.

??Маляванка з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…