-

Прафсаюзны актыў Браслаўскай ЦРБ арганізаваў чарговае мерапрыемства ў рамках праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё!»

  • 06 фев, 2026

Яно прайшло ў форме выставы-дэгустацыі страў з таркаванай бульбы «Бульба на ўсе лады».

Работнікі падраздзяленняў ЦРБ актыўна далучыліся да акцыі і прадставілі на агульны стол цэлае суквецце дранікаў, калдуноў, картаплянікаў, аладак, дзеруноў, бабак і іншых страў з таркаванай бульбы.

Уражвала крэатыўнасць афармлення кожнай стравы. Аўтары актыўна абменьваліся рэцэптамі, тонкасцямі прыгатавання. Атрымалася сапраўднае свята беларускай бульбы з мясцовым каларытам.

 

Пасля выставы ўсім работнікам, якія знаходзіліся на працоўнай змене,  было прапанавана пакаштаваць бульбяное багацце.

 

Традыцыя прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы ў Віцебскай вобласці з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У 2022 годзе гэты элемент унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…